КАЗАЦКIЯ ПЕСНI ГОМЕЛЬЧШЫНЫ
У музычнай фалькларыстыцы iснуе тэндэнцыя некаторага прынiжэння ролi, якую адыгрывае пласт казацкай лiрыкi ỹ беларускай нацыянальнай песнятворчасцi, побач з падкрэслiваннем «небеларускасцi» паходжання казацкай песнi. Першай сур’езна парушыла дадзены погляд Л.С.Мухарынская (вядомы даследчык беларускага фальклору), паказаỹшы своеасаблiвасць гэтай з’явы ỹ беларускiм песенным фальклоры. Галоỹны яе вывад: ва ỹмовах Беларусiнават распаỹсюджаныя на Украiне паэтычныя сюжэты атрымлiваюць новы, беларускi напеỹ i становяцца фактам беларускай народнай песнятворчасцi. Трэба таксама падкрэслiць, што ва ỹсiм, што датычыць песень гэтага пласта як мастацка-стылявой з’явы, гiстарычныя «правы» Беларусi i Украiны роỹныя. Вельмi распаỹсюджаны казацкiя песнi былi на Гомельшчыне. Напрыклад, З.Я.Мажэйка ỹ манаграфii «Песенная культура Белорусского Полесья» адзначае: «Лирические песни с казачьей тематикой очень характерны для Полесья. Вместе с песнями о любви они составляют свыше 60 процентов всех бытующих». Сярод казацкiх песен вылучаюцца песнi казацкiх войн, сацыяльна-бытавыя, любоỹныя i песнi баладнага складу. У сучасных запiсах пераважна бытуюць апошнiя тры групы, таму што першыя, як сугучныя адпаведнаму гiстарычнаму перыяду, да нашага часу фактычна не захавалiся. У казацкiх песнях звычайна не названы канкрэтныя падзеi i героi, а даецца агульны малюнак баявых паходаỹ i помсты прыгнятальнiка, адлюстраваны пачуццi лiрычнага героя, якi ад’язджае на вайну, узаемнае каханне казака iдзяỹчыны. Пашыраны песнi пра гераiчную смерць казака, якога аплакiвае дзяỹчына. Многiя казацкiя песнi пра смерць героя лiра-эпiчныя. Часты ỹ казацкiх песняỹ вобраз каня – вернага таварыша казака ỹ яго паходным жыццi. У некаторых снаражае ỹ дарогу, поiць казацкага каня дзяỹчына. Казацкiя матывы сустракаюцца не толькi ỹ многiх групах лiрычных песень, але могуць гучаць нават у абрадавых творах. Казацкiя песнi Гомельшчыны маюць шмат агульнага з украiнскiмi: гiпербалiзацыя подзвiгу герояỹ, разнастайныя паралелiзмы i iнш. Музычная мова казацкiх песень у найбольш развiтых сваiх формах звязана са шматлiкiмi з’явамi свецкай i культавай музычнай культуры i быту эпохi. «Вольныя людзi» - казакi ỹ канцы XV- пачатку XVI ст. былi не толькi воiнамi, але таксама займалiся гандлем, адыходнымi промысламi. Напалавiну аседлае, напалавiну бадзяжнае «вольнае» жыцце адбiлася i на характары казакоỹ, i на iх песнях, якiя далi новае жыцце эпiчнай народнай традыцыi. Казацкiя песнi працяжныяi шматгалосыя. Яны адрознiваюцца шырыней, сцвярджальнасцю iнтанацыi, свабодай гучання. Для iх характэрна лiрычнае захапленне, паỹнагучнасць, пачуццевая прыгажосць, якая здiỹляе сучаснага слухача, то сапраỹдным непадробным трагiзмам, то бязмежнай, шчырай, магутнай радасцю (выклiкi «Гэй!», «Эй!», якiя звычайна перарываюць песенную страфу, можна пракрычаць, праспяваць толькi на прыволлi, удыхаючы поỹнымя грудзьмi чыстае паветра. Акрамя таго, асаблiвасцю казацкай песнi з’яỹляецца яркая воклiчнасць, наяỹнасць працяжных, гучных «рэх», мяккае замiранне гучнасцi пасля сакавiтых акордавых спалучэнняỹ i iнш. Моỹна-паэтычная экспрэсiя знаходзiць адлюстраванне ỹ музыцы – лiрычная вакалiзацыя, багатыя меладычныя ỹпрыгожаннi паказваюць пачуцце захаплення, што перапаỹняе душу спевака. Выказванне пачуццяỹ у музыцы тым самым паглыбляецца i набывае асабiстую афарбоỹку, а слава адыходзяць на другi план. Дасканаласць паэтычных тэкстаỹ i напеваỹ спрыяла iх пашырэнню i захаванню да нашага часу. У якасцi прыкладаỹ можна прывесцi некалькi вельмi папулярных на Гомельшчыне казацкiх песень. Iз-за гары сокал вылятая… Iз-за гары сокал вылятая, Ой, там казачэнька, эй, патапая. А там казачэнька патапая, Ой, а яго бацька чуя, эй, не ратуе. А яго бацька чуя, не ратуя, Ходзя ж па беражку, эй, ỹсе дратуя. (бядуя) Ходзя ж па беражку, ỹсе дратуя: - Ой, загiнеш, сынку, эй, ты загiнеш. Ой, загiнеш, сынку, ты загiнеш, Каго ж верна любiш, эй, ты пакiнеш. - Не загiну, татка, не загiну, Каго верна люблю, эй, не пакiну.
Песня запiсана Лiцвiнка В., Раговiч У. у в. Казацкiя Балсуны Веткаỹскага раена Гомельскай вобл. Сярод казацкiх песень выяỹляюцца таксама творы, якiя ỹзнiклi ỹ асяроддзi самiх казакаỹ. Яны вызначаюцца свабадалюбствам, маршавым, нават нейкiм залiхвацкiм, тэмпам, рытмам. Падмацоỹваецца гэта i шматлiкiмi клiчнымiiнтанацыямi, якiя так i хочацца падхапiць. Прыкметна адчуваецца непасрэдная сувязь такiх казацкiх песень Гомельшчыны з адпаведнай творчасцю данскiх i ỹкраiнскiх казакаỹ. Ой, у полi ỹсе туман, ỹсе туман… Ой, у полi ỹсе туман, ỹсе туман, Гэй, гэй, ỹсе туман. А ỹ тумане сiвы конь, сiвы конь, Гэй, гэй, сiвы конь. На iм едзе камандзiр наш баявы, Гэй, гэй, баявы. Вядзе сотню казакоỹ прама ỹ бой, Гэй, гэй, прама ỹ бой. Ỹражжа куля праляцела, як страла, Гэй, гэй, як страла. Маладога камандзiра ранiла, Гэй, гэй, ранiла. Там дзяỹчына цвет-калiну ламала, Гэй, гэй, ламала. Маладога камандзiра квецiла, Гэй, гэй, квецiла.
Песня запiсана Раговiч У. у в.Дуброва Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. Дз.М.Талочка
|